Новы выгляд школьных дзённікаў прадугледжаны пастановай Міністэрства адукацыі №314 ад 29 верасня.
Змены будуць датычыць задняй часткі вокладкі дзённіка: замест двух варыянтаў яе афармлення застанецца толькі адзін, карцінка знікне, будзе толькі кантактная інфармацыя пра “Республиканский центр психологической помощи и интерактивную платформу «ПАТРИОТ.BY» з двума QR-кодамі. Можна меркаваць, што чыноўнікаў-ідэолагаў збянтэжыла карцінка на вокладцы, дзе хлопчык апрануты ў адзежу з жоўтымі і сінімі колерамі. Вядома, што ўсе “вертыкальнікі” зацята апошнія гады змагаюцца з “няправільнымі” колеравымі спалучэннямі.

Акрамя гэтага ў беларускамоўнай версіі дзённіка словы «Подпіс законных прадстаўнікоў» і «беларускай пісьменнасці» заменяць адпаведна словамі «Подпіс бацькоў» і «беларускага пісьменства».

Гэтыя змены ўвойдуць у сілу з 1 верасня 2024 году, паведамляе Мінадукацыі.