У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам засудзілі за захоўванне «экстрэмісцкай» кнігі па гісторыі.

У судовым паседжанні жанчына распавяла, што прыкладна ў 2018 годзе набыла “Кароткі курс гісторыі Беларусі” у адной з кнігарняў для патрэб дачкі-школьніцы. Улетку яна пратала ў кватэры і, убачыўшы гэтую кнігу ў добрым стане, вырашыла яе прадаць, як непатрэбную. Аб’ява была актыўнай цягам двух месяцаў.

Пакупнікоў не знайшлося, у сувязі з чым кнігу яна хутчэй за ўсё здала ў макулатуру. Пра тое, што кніга прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам», нават не падазравала, адзначыла слонімчанка ў судзе.

Згодна з пастановай суда ёй прызначаны штраф на 10 базавых велічыняў (370 рублёў) з канфіскацыяй персанальнага кампутара.

Вясна