
Крымінальны працэс доўжыўся тры месяцы.
Суд Кастрычніцкага раёна Гародні вынес прысуд работніку гарадзенскай піцэрыі Сяргею Ботвічу, звінаваціўшы яго ў масавых беспарадках паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, прадстаўніком абвінавачання быў Краўчук, піша «Вясна».
Судовы працэс пачаўся яшчэ 16 траўня і доўжыўся да 25 жніўня. Прысуд стаў вядомы толькі зараз.
Ботвіча затрымалі напачатку студзеня — тады ў праўладных тэлеграм-каналах паведамлялася, што Сяргей нібыта адміністраваў дваровыя чаты, удзельнічаў у пратэсных мітынгах і заклікаў іншых удзельнічаць у іх, а таксама нібыта прымяняць гвалт у дачыненні да міліцыянтаў, даслоўна, «паліць аўтазакі».
Сяргей у судзе сваю віну прызнаў часткова, а вось прадстаўнік лінгвістычнай эксперызы — дацэнтка кафедры рускай філалогіі мясцовага універсітэта патлумачыла суду, што «пакінутыя ім каментары ў сукупнасці з каментарамі, размешчанымі да і пасля складзеных ім тэкставых паведамленняў, падахвочваюць да новых відаў пратэсту, грубага і жорсткага сілавога іх вырашэння».
Суд прызначыў Ботвічу пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
