За апошнія 10 месяцаў Памежная ахова Польшчы зафіксавала 21800 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. У суботу 21 кастрычніка праз мяжу спрабавалі прарвацца 38 чалавек – грамадзянаў Індыі, Афганістану і Сірыі, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Дзевяць парушальнікаў мяжы, пабачыўшы памежны патруль, вярнуліся на тэрыторыю Беларусі. Усяго за содні памежнікамі было зафіксавана 38 спробаў нелегальнага пераходу.

Таксама Памежная ахова Польшчы паведамляе пра затрыманне 21 кастрычніка грамадзяніна Украіны, які перавозіў на аўтамабілі траіх грамадзянаў Емену. Паводле інфармацыі Падляшскай памежнай аховы з пачатку года былі затрыманыя 470 чалавек, якія мелі дачыненне да нелегальнага перасячэння мяжы – кур’еры і кіроўцы, якія прыязджаюць па мігрантаў.