
На гарадзенскім аўтавакзале перасталі абвяшчаць рэйсы па-беларуску. Адміністрацыя вакзалу тлумачыць гэта тым, што раней абвешчаннем ад’езду і прыезду аўтобусаў займаўся дзяжурны жывы чалавек, а цяпер прыйшла адмысловая кампутарная праграма з Менску. У якой канешне “чамусці” няма беларускай мовы.
Звароты грамадзян з прычыны відавочнай дыскрымінацыі мовы тытульнай нацыі пакуль не прыносяць пазітыўнага выніку. Улады гораду, як і чыноўнікі па ўсёй краіне, працягваюць палітыку ганебнай русіфікацыі.
