У судзе Ленінскага раёну Гародні яшчэ 27 верасня засудзілі Сяргея Змітровіча паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Алена Пятрова прызначыла яму тры месяцы арышту, паведамляе «Вясна».

23-гадовага Сяргея звінавацілі ў тым, што ён 25 чэрвеня ноччу пасля ўжывання алкаголю з сябрамі сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынка інтэрната ў Гародні і забраў яго з сабою, пасля чаго выкінуў сцяг на вуліцы недалёка ад будынку.

Сяргею залічылі ў тэрмін арышту ўтрыманне пад вартай. Суд палічыў прызначанае пакаранне цалком адбытым і вызваліў маладзёна ў судовай зале.