Палітзняволеную Насту Лойку этапавалі ў гомельскую жаночую калонію.

Напомнім, што ў Менскім гарадскім судзе 20 чэрвеня палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада “Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі” (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.

Вярхоўны суд 3 кастрычніка разглядзеў апеляцыйную скаргу праваабаронцы. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценкі пакінула прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення.

Стала вядома, што Насту ўжо перавялі ў папраўчую ўстанову.

Падтрымаць Насту лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Анастасія Юр’еўна Лойка (на канвертах пазначаць «каранцін»)