Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарамі і аўтаркамі, якія трапілі ў зняволенне

Творы або спасылкі на іх можна дасылаць на адрас info@penbelarus.org з пазнакай «Прэмія Аляхновіча». Арганізатары плануюць уручыць прэмію імя Францішка Аляхновіча адразу, як дазволіць сітуацыя ў краіне, і спадзяюцца, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшай будучыні.

Падвядзенне вынікаў прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. Разглядаюцца творы, апублікаваныя цалкам або часткова ў перыяд з лістапада 2021 года па лістапад 2023-га.

Дадатковую інфармацыю пра прэмію імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатаў можна знайсці на адпаведнай старонцы (https://penbelarus.org/premija_aliakhnovicha.html) на сайце Беларускага ПЭНа.