Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма “Вясна”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм’еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN)А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 24 кастрычніка:

Каментар: Леанід Судаленка – пра сваю зарэгістраваны зварот у Камітэце па правах чалавека ААН і удзел у канферэнцыі АБСЕ.

Падзея: Выстава “Пазнака” былой палітзняволенай па “справе студэнтаў” Асі Булыбенкі адкрылася ў Вільні. Распачалася выстава з перфоманса, падчас якога дзяўчыну пазначылі чырвонай фарбай, як і было пры яе затрыманні ў 2020 годзе.

“Мая мэта — не толькі выразіць свой боль, але нагадаць людзям пра тое, што адбываецца”, — кажа Ася Булыбенка.

Крымінальны пераслед: Палітзняволеным журналісту Паўлу Мажэйку і адвакатцы Юліі Юргілевіч Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў. Каментуе жонка Мажэйкі Ірына Чарняўка.

Каментар эксперта: “Хрысціянская візія” прадставіла новы маніторынг пра тое, як зняволеных у Беларусі абмяжоўваюць у правах на веравызнанне. Больш падрабязней — у размове з прадстаўніцай ініцыятывы Наталляй Васілевіч:

“Ламінаваныя іконкі выкарыстоўвалі для таго, каб рэзаць яблыкі”.