Член Совета Республики Национального собрания, председатель Гродненского областного объединения профсоюзов Виктор Лискович выказаўся праз “Гродненскую правду” пра сітуацыю з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы. Пры тым Лісковіч наўпрост звінаваціў Польшчу ў гібелі мігрантаў на мяжы:

К сожалению, новости об избитых польскими силовиками и погибших беженцах появляются регулярно.  И это недопустимо. Такая позиция решительно идет в разрез с международным правом и принципами человечности и милосердия. Польские власти должны прекратить это безумие, осознать, наконец, что перед ними живые люди, которые нуждаются в помощи, которые потеряли все, пожертвовали всем, чтобы иметь возможность на лучшую жизнь”.

Чыноўнік доўга яшчэ расказваў пра міласэрнасць уладаў Беларусі ў адносінах да мігрантаў, толькі чамусьці “забыўся” і пра тое, хто і як прывозіць іх у Беларусь і пра тое, хто стварае такі крызіс і рэжым спрыяння для незаконнага перасячэння мяжы падманутымі прапагандай мігрантамі. І пра тое, што нярэдка тых мігрантаў збівалі якраз на тэрыторыі беларускага боку. І пра тое, што калі ў Беларусі такі сацыяльны рай, чаму гэтыя мігранты не хочуць заставацца і працаваць на беларускай зямлі, дзе іх так любіць улада.

Карацей, класічны прыклад таго, як можна бачыць парушынку ў чужым воку, а ў сваім не заўважаць нават бервяна. Аднак “дэпутату” і вялікаму прафсаюзнаму дзеячу Віктару Лісковічу да такога не прывыкаць.