Увечары 25 кастрычніка каля помніка Ежы Папялушку ў Беластоку адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам. Журналіст і дзяяч быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года і знаходзіцца за кратамі ўжо 31 месяц. Акцыя прайшла пад моцным дажджом і сабрала на гэты раз менш удзельнікаў чым звычайна. Аднак паплечнікі, сябры Пачобута, а таксама іншыя неабыякавыя людзі і надалей будуць прыходзіць штомесяц у гэтае месца, пакуль Анджэй Пачобут і іншыя палітвязні не апынуцца на волі.

Андрэй Пачобут зараз у зняволенні ў Наваполацку ў памяшканні камернага тыпу.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут

фота Беларускага Радыё Рацыя