З’явілася інфармацыя пра затрыманні ў Гарадзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Пра гэта паведаміў адзін з шчучынскіх уладных прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў — менавіта ў гэтым горадзе і размяшчаецца ўстанова.

Калі прайшоў “рэйд” сілавікоў і колькі чалавек было затрымана — не паведамляецца. Вядома толькі, што некаторых супрацоўнікаў установы прыцягнулі да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», піша @vybory_smotri.