
26 кастрычніка міністр культуры РБ Анатоль Маркевіч паглядзеў, як праходзіць у Гарадзенскай вобласці аднаўленне Крэўскага і Гальшанскага замкаў. Маркевіч правёў выязное пасяджэнне калегіі Мінкульту, прысвечанае пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Ён адзначыў, што дзяржава толькі ў аднаўленне Крэўскага замку ўклала больш за 5,5 млн рублёў.
Як вынікае з публікацый смаргонскай і ашмянскай раённых газет, і ў Крэве, і ў Гальшанах Маркевіч гаварыў адну і тую ж фразу: “Трэба пагрузіць нашых турыстаў у гістарычнае мінулае”.
У інспекцыйнай паездцы Маркевіча суправаджала галоўная абласная чыноўніца па культуры Алена Клімовіч.

