фота мае ілюстрацыйны характар

Лукашэнка ў час гутаркі з членамі ўрада ўхваліў ідэю зносу пяціпавярховых «хрушчовак», якія дорага рамантаваць.

Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак расказаў, што пры падрыхтоўцы канцэпцыі будаўніцтва жылля на наступную пяцігодку “трэба больш заходзіць у існуючую інфраструктуру”. Ён прапаноўвае руйнаваць «каробкі» такіх будынкаў, а на іх падмурках будаваць новыя дамы.

Да гэтага часу ў Беларусі не разбурылі аніводную панэльную або блокавую пяціпавярховую «хрушчоўку».

Па дакументах Мінбудархітэктуры, прысвечаным пытанням эксплуатацыі будынкаў, тэрмін службы жылых дамоў вар’юецца ў залежнасці ад іх тыпаў і можа складаць ад 50 да 150 гадоў у залежнасці ад групы. Хрушчоўкі маюць найболей кароткі эксплуатацыйны тэрмін – усяго 50 гадоў. Іх па нарматывах трэба было руйнаваць з 2005 па 2015 год.