фота мае ілюстрацыйны характар

За 10 гадоў у Беларусі на 407 тысяч паменела занятых у эканоміцы. Па статыстыцы на верасень 2023 года іх засталося ўсяго 4 мільёны 138 тысяч.

Гэты працэс прадказальна паскараецца апошнім часам. За апошнія чатыры гады колькасць працуючых зменшылася на 192 тысячы. Для параўнання: у верасні 2019 году іх было 4,33 мільёна.

Гэта толькі па афіцыйных даных, якія публікуе Белстат. Рэальная ж колькасць працуючых афіцыйна напэўна яшчэ меншая.

Колькасць працуючых скарачаецца ў выніку падвышанай смяротнасці (найперш з-за COVID-19) і шматлікай працоўнай міграцыі. Таксама адыгрывае сваю ролю старэнне насельніцтва.

Улады Беларусі падвысілі пенсійны век на тры гады — з 55 да 58 гадоў у жанчын і з 60 да 63 гадоў у мужчын. Гэта “вярнула” ў эканоміку нейкую колькасць працуючых, але не змагло пераламаць агульную негатыўную тэндэнцыю.