Пакуль звычайныя людзі ў Дзмітрыеўскую суботу і на Дзяды ідуць да магілаў сваіх продкаў і блізкіх, камсамольцы ўсіх пакаленняў па ўсёй Беларусі валакуцца з кветкамі да савецкіх помнікаў. Па ўсіх гарадах Беларусі паводле загаду дзяржаўных чыноўнікаў адзначаюць 105-ю гадавіну з часу ўтварэння ВЛКСМ (Всесоюзного ленинского коммунистического союза молодежи). З’явілася і новая катэгорыя грамадзян, якая напэўна стане кастай і заменіць ветэранаў вайны, якіх фізічна ўжо фактычна не засталося. Затое з’явіліся “ветераны комсомольского движения”, якіх запрашаюць на ўрачыстыя паседжанні і ўзнагароджваюць рознымі граматамі ды кветкамі.
Не адсталі ад “великого почина” і ў Шчучыне. Мясцовыя вертыкальнікі і “ветэраны” скхадзілі нават да помніка Леніна і ўрачыста ўсклалі кветкі.

Ну а пасля ўсіх ускладанняў адбылося паседжанне. На вечер встречи поколений «Пусть песня расскажет, какими мы были», посвящённый 105-летию ВЛКСМ, с удовольствием приехали вожаки молодёжи 70-90-х лет минувшего столетия, пришли лидеры БРСМ 21-го века. Карацей, усё праходзіла пад старым савецкім дэвізам “не расстанусь с комсомолом, буду вечно молодым!”.



