Чарговыя затрыманні адбыліся ў Ваўкавыску. Як піша @Grodno_grab, на гэты раз сілавікі схапілі настаўнікаў гімназіі № 1. Вядома пра два такія выпадкі. 

Яшчэ ў пачатку лета ў Ваўкавыску затрымлівалі больш за 15 супрацоўнікаў мясцовага мясакамбіната — за падпіскі на “экстрэмісцкія” тг-каналы. У далейшым затрыманні працягваліся. Нядаўна ў працоўны час затрымалі кіроўцу хуткай дапамогі, а таксама супрацоўніка “Белтэлекама”. А перад гэтым за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” схапілі не менш шасці чалавек.