Колькасць нелегальных мігрантаў на мяжы Беларусі і краін Еўразвязу зноў вырасла. У кастрычніку зафіксаваны рэкорд з пачатку года. Як піша “Позірк”, усяго ў 2023 годзе спынена 38301 спроба незаконнага пераходу мяжы, з пачатку кастрычніка — ажно 5077. За мінулыя суткі краіны Еўразвязу не дазволілі пранікнуць 208 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

У большасці мігрантаў на беларуска-польскай мяжы расейскія візы.

Захад ускладае адказнасць за міграцыйны крызіс на мяжы Еўразвязу і РБ на рэжым Лукашэнкі.