Гарадзенская міліцыя пахвалілася праз прэс-службу УУС сваімі “рэйдамі” у школы і ператрусамі вучнёўскіх партфеляў. Не пасаромеліся “стражы парадку” залазіць і ў кішэні школьнікаў. Пра вынікі “акцыі” паведамляецца наступнае:

Мэтай рэйдаў у школах Гародні і рэгіёнах было выяўленне забароненых прадметаў і рэчываў. У лідарах – вэйпы і вадкасці для іх. Далей ідуць запальнічкі, пярцовыя балончыкі і карты. Канфіскаваныя нават кастэты і нажы. А школьнік з Ліды прынёс на заняткі сапраўдную курыльную люльку.

Усе канфіскаваныя прадметы перададзены ў адміністрацыю школ, а ўладальнікі пярцовых балончыкаў, кастэтаў і нажоў узяты на асаблівы кантроль супрацоўнікамі міліцыі.