Лідскі раённы “суд” значна актывізаваўся апошнім часам. Цяпер ён палюе на “экстрэмісцкія рэсурсы”. Цяпер яго высілкамі пад забарону трапілі:

Telegram-канал і Facebook-старонка «Беларускае Радыё Рацыя», а таксама іх лагатыпы. Яшчэ ў лютым 2022 году Генеральная пракуратура РБ абвясціла матэрыялы сайта радыё экстрэмісцкімі.

У новым абнаўленні «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама апынуліся: Telegram-чат «Khalezin Chat»; Facebook старонка «BY ORG Альтэрнатыва»; Telegram-канал «ХАДАНОВIЧ I CHADANOVIC» і ягоны лагатып, а таксама Telegram-канал «Андрэй Хадановiч».