У Ваўкавыску ў апошні дзень кастрычніка прайшло выяздное паседжанне калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму. Пра гэта інфармуе сайт раённай газеты “Наш Час”. Падрабязнасці паседжання не паведамляюцца.

Ні для каго, аднак, не сакрэт, што ў сістэме аховы здароўя на Гарадзеншчыне, як і па ўсёй Беларусі, склалася крытычная сітуацыя. І найперш з-за таго, што многія кваліфікаваныя медыкі былі звольнены з працы па палітычных матывах, а многія самы пазвальняліся і павыязджалі з краіны з-за немагчымасці апошнія гады нармальна працаваць. Вельмі шмат кваліфікаваных беларускіх дактароў зараз працуе ў суседняй Польшчы.

Дайшло нават да таго, што з-за недахопу медыкаў у цэнтральнай раённай бальніцы ў Дзятлаве аперацыі робяць засуджаныя па «справе лекараў». Іх прывозяць з калоніі ў Гезгалах.

Паседжанне ў Ваўкавыску