
На Гарадзеншчыне працягваюцца незаконныя затрыманні мірных грамадзян рэжымнымі сілавікамі.
Сілавікі апублікавалі «пакаяльнае відэа» з гарадзенцам Сяргеем Чэкелем, дзе яго прымушаюць казаць пра тое, што ён быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама ён нібыта прымаў удзел у акцыях пратэсту, піша @Grodno_grab.
Таксама сілавікі далі “справаздачу” пра затрыманні ў Шчучыне – у філіяле “Аўтапарк №12”, і таксама за нібыта распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у інтэрнэце.
