
Вашай увазе рэгіянальны каляндар круглых і юбілейных датаў на лістапад 2023 году.
1 лістапада
У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.
95 гадоў таму (1928) – У Віцебску нарадзіўся Барыс Клейн, беларускі гісторык, дысідэнт. Жыў і працаваў у Гародні з 1960-ых па 1992 г., пасьля эміграваў у ЗША.

90 гадоў таму (1933) – У в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

80 гадоў таму (1943) – У Паставах фашыстамі расстраляны Адам Дасюкевіч, беларускі грамадcка-культурны дзеяч, журналіст. Пахаваны ў Паставах. Нараджэнец в. Копцевічы (Смургонскі р-н).

20 гадоў таму (2003) – У Жодзішках (Смургонскі р-н) асьвечаны памятны крыж у гонар Андрэя Цікоты, беларускага рэлігійнага і грамадска-культурнага дзеяча.

2 лістапада
Дзяды, дзень памінаньня памерлых.
3 лістапада
5 гадоў таму (2018) – У Дзятлаўскім раёне прайшлі ўрачыстасьці ў гонар беларускага пісьменьніка Вячаслава Адамчыка – урачыстая імпрэза ў Круцілавічах і адкрыцьцё памятнага знаку на радзіме пісьменьніка ў Варакомшчыне.

4 лістапада
30 гадоў таму (1993) – Памёр Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянер, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н).
7 лістапада
125 гадоў таму (1898) – У в. Дольная Сьвіслач (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Клімент Якаўчык (загінуў у 1941 г. на фронце), беларуска-расейскі пісьменьнік.
8 лістапада
120 гадоў таму (1903) – У в. Мінявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Явар (сапр. Карась), беларускі паэт, удзельнік Грамады, ТБШ.

50 гадоў таму (1973) – Памёр Аляксандар Жукоўскі (нар. у 1926 г. у в. Залесьсе, Слонімскі р-н), удзельнік слонімскай падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Чайка”, вязень савецкіх турмаў і канцлягеру. Пахаваны ў в. Залесьсе (Слонімскі р-н).
9 лістапада
115 гадоў таму (1908) – У Менску нарадзіўся Міхась Багун (сапр. Блошкін), беларускі паэт, пісьменьнік, перакладнік. Пахаваны ў Гародні на старых каталіцкіх могілках.

60 гадоў таму (1963) – У Ашмянах нарадзіўся Аляксандар Тамковіч, беларускі журналіст.

10 лістапада
Сусветны дзень навукі за мір і развіццё
11 лістапада
120 гадоў таму (1903) – У мяст. Мір (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Ільінскі, беларускі артыст тэатру.

12 лістапада
105 гадоў таму (1918) – У Гародні была створана Беларуская Рада.
15 лістапада
130 гадоў таму (1893) – У в. Чухны (Смургонскі р-н) нарадзіўся Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, рэлігійна-асьветніцкі публіцыст, выдавец, дзеяч эміграцыі (Францыя, Бельгія, ЗША). Скончыў школу ў Ашмяне.

125 гадоў таму (1898) – У в. Стральцы (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Піліп Кізевіч, дзеяч нацыянальнага заходнебеларускага руху, актывіст ТБШ.
16 лістапада
Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

135 гадоў таму (1888) – У в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 16 сьнеж.) Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэолаг беларускага нацыянальнага руху.

17 лістапада
Міжнародны дзень студэнтаў.
130 гадоў таму (1893) – У Дзьвінску (цяпер Латвія) нарадзіўся Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, педагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919 г.) дзеіў у Гародні.

19 лістапада
125 гадоў таму (1898) – У в. Гавенавічы (Слонімскі пав., цяпер Падгорная, Баранавіцкі р-н) нарадзіўся Іосіф Вількоўскі (Язэп Вількоўшчык), беларускі паэт і публіцыст.

15 гадоў таму (2008) – У Слоніме памёр Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, педагог. Пахаваны ў Слоніме.

20 лістапада
Сусьветны дзень дзіцяці.
375 гадоў таму (1648) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Казімір (кіраваў да 1668 г.).

25 гадоў таму (1998) – Памерла Яўгенія Шастак, беларуская грамадская дзеячка, лекарка, вязень ГУЛАГУ. Нараджэнка в. Запольле (Наваградскі р-н).
24 лістапада
25 гадоў таму (1998) – У Гародні адбыўся масавы мітынг пратэсту (каля 2 тыс. удзельнікаў) супраць праекту дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы Беларусі з Расеяй.
25 лістапада
20 гадоў таму (2003) – Памерла Людміла Махнюк (дзявочае Каліноўская), дзеячка беларускага культурніцкага руху ў эміграцыі (ЗША). Нараджэнка мяст. Скідаль (Гарадзенскі р-н). Пахавана на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
26 лістапада
305 гадоў таму (1718) – Мястэчка Цырын (Карэліцкі р-н) атрымала каралеўскі прывілей на штотыднёвыя гандаль.

27 лістапада
120 гадоў таму (1903) – У в. Сакоўцы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі літаратар, дзеяч КПЗБ. У 1927-29 гг. жыў у Слоніме. Быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму.

85 гадоў таму (1938) – У Менску НКВД расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, сябра Рады БНР, публіцыст, заснаваньнік і дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Барунах (у 1920-22 гг.). У 1918-20 гг. настаўнічаў у Гародні.

28 лістапада
100 гадоў таму (1923) – Створана беларускае літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк” (дзеіла да 1932 г.).

95 гадоў таму (1928) – У в. Крэсла (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Нікадзім Бычак, беларускі грамадскі актывіст, сябра БНФ.
29 лістапада
85 гадоў таму (1938) – У Менску (ці ў Маскве) НКВД расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, беларускі грамадска-палітычны і асьветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладнік, літаратуразнавец.

30 лістапада
255 гадоў таму (1768) – У мяст. Жнін (Гнезьненскае ваяв., Польшча) нарадзіўся Андрэй Сьнядэцкі, асьветнік, хімік, лекар, філосаф. Жыў у маёнтках Велбутава, Роўнае Поле (Ашмянскі р-н).

