
Беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык нарадзіўся 1 лістапада 1933 года ў вёсцы Варакомшчына (Дзятлаўскі раён). Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1949 годзе скончыў 7 класаў Наваельнянскай сярэдняй школы, працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі Наваельня, адначасна вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952-57 гадах навучаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэту БДУ. Нейкі час жыў у мястэчку Койданава, што непадалёк Мінску. Там ў сям’і нарадзіўся сын Уладзімер (вядомы ў грамадска-літаратурных колах як Адам Глобус). У 1965 годзе нарадзіўся другі сын Міраслаў, які таксама стаў літаратарам (Міраслаў Шайбак).
Вячаслаў Адамчык працаваў у газетах «Знамя юности» (1957-58), «За вяртанне на Радзіму» (1958-60), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960-62), рэдактарам аддзелу публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962-63). Сябра Саюза пісьменнікаў з 1960 года. У 1965 годзе скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Саюзе пісьменнікаў СССР у Маскве. Пасля працаваў літаратурным супрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965-67), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967-69), рэдактарам аддзелу прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969-77), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977-80), намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980-82). З 1982 года – галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Браў удзел у рабоце сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983 год).
Вячаслаў Адамчык – аўтар сцэнарыяў да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (1977), «Валянцін Таўлай» (1978), «Дзядзька Якуб» (1981) ды іншых. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына» ды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…»
Як літаратар дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе ў Дзятлаўскай раённай газеце «За новую вёску». Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана ў 1982 годзе зняты аднайменны мастацкі фільм, а ў 1983 годзе пастаўлены тэлеспектакль), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990). Пераклаў на беларускую мову кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), асобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і іншых.
Ужывaючы aктыўнa дыялeктнyю лeкciкy poдных мясцін, пicьмeннiк cтвapaў вoбpaзы пepaвaжнa пpaз дыялoгi, a нe пpaз pacцягнyтыя aпicaннi, i тaкaя лaкaнiчнaя мaнepa пicьмa чacцeй cлyжылa для aдлюcтpaвaння няcпeшнaгa лaдy жыцця людзeй, з якiмi ён poc пoбaч. Aўтaбiягpaфiя aдыгpывae знaчнyю poлю вa ўcёй твopчacцi Aдaмчыкa. Mнoгiя aпaвядaннi, нaпpыклaд, пaчынaюццa ўcпaмiнaмi дзяцiнcтвa, aўтap iмкнeццa дaць пcixaлaгiчнyю i pэaлicтычнyю кapцiнy штoдзённaгa жыцця.
Памёр Вячаслаў Адамчык 5 жніўня 2001 года, пахаваны на мінскіх Кальварыйскіх могілках. Сыны ў гонар бацькі на доме № 12 па праспекце Францішка Скарыны адкрылі мемарыяльную дошку. 3 лістапада 2018 года ў Дзятлаўскім раёне прайшлі ўрачыстасці ў гонар беларускага пісьменьніка – урачыстая імпрэза ў Круцілавічах і адкрыцьцё памятнага знака на радзіме пісьменніка ў Варакомшчыне.

