
Лукашэнка выдаў чарговы ўказ, якім перакартаваў абойму сваіх суддзяў. Так, прызначаны ажно 6 новых “арбітраў” Вярхоўнага суду РБ.
Па Гарадзеншчыне зменаў пасля гэтага ўказу няшмат. Найбольш характэрная перастаноўка – небезвядомая Алена Пятрова з суду Ленінскага раёну цяпер прызначана на пасаду суддзі бестэрмінова (!) (можна і так) і цяпер яна будзе намеснікам старшыні суду Ленінскага раёну.
З гэтага ж суду таксама небезвядомы Юрый Казакевіч пайшоў на падвышэнне – цяпер яго прызначылі на 5 гадоў суддзём Гарадзенскага абласнога суду.
З’явіліся і новыя імёны. Так Аксана Ануфрэня прызначана суддзёй Слонімскага раённага суду на 5-гадовы тэрмін, а Вікторыя Савіцкая – суддзёй Кастрычніцкага раёну Гародні, таксама на пяць гадоў.
