
20 кастрычніка ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося паседжанне міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы намінацыйных дасье для падачы заявак у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Туды будуць прапаноўвацца Каложская (Барысаглебская) царква ў Гародні, як прыклад гарадзенскай архітэктурай школы”, культавыя пабудовы абарончага тыпу ў Мураванцы (Шчучынскі раён) і Сынковічах (Зэльвенскі раён). Таксама рыхтуюцца адпаведныя дакументы і на касцёл у Камаях (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).
Былівызначаны тэрміны падрыхтоўкі намінацыйнай дакументацыі па гэтых помніках архітэктуры.
