У Беластоку 4 лістапада, каля кансуляту Рэспублікі Беларусь адбылася акцыя ў падтрымку музыкаў з гурту “Tor band”. Якраз на гэтым тыдні рашэннем Гомельскага суда ўдзельнікі рок-гурта былі засуджаныя на вялізныя тэрміны зняволення фактычна за сваю творчасць ім прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў калоніі.

На акцыю, арганізатарам якой выступіла беларуская дыяспара, сабралася каля 40 чалавек. Гучалі песні “Tor band” і выступы. Сярод іншых выступілі Ян Абадоўскі, гомельскі правабаронца Леанід Судаленка, які ў гэты дзень апынуўся ў Беластоку і якога да зняволення засудзіў якраз той самы суддзя, што і музыкаў “Tor band”. Ад украінскай дыяспары выступіў Антон Галавач. Выступоўцы заклікалі да далейшага мацавання салідарнасці і ўсемагчымых крокаў па падтрымцы палітычных зняволеных у Беларусі.