У Гародні на вуліцы Рыбацкай, што ўздоўж Нёману, па дарозе, якая вядзе да Каложскай царквы, на месцы старога мосту, які зусім састарэў, пабудавалі новы мост.

Шырыня праезнай часткі новага мосту – 7,7 метраў, вышыня жалезабетоннай бар’ернай агароджы – 80 сантыметраў, а вышыня індывідуальных, нетыповых парэнчаў – 110 см.

Ранейшы стары мост праслужыў гарадзенцам амаль 38 гадоў, але стаў занепадаць і яго былі змушаныя замяніць новым.