У Гародні ў савецка-сталінскім стылі адкрылі новую транспартную развязку на вуліцы Карскага. Акрамя “лепшых людзей гораду”, прысутнічаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Уводзіны аб’екта дазволяць аб’яднаць усе раней зробленыя ўчасткі ў адзіную аб’яздоўку агульнай працягласцю каля 12 км., а таксама злучыць паміж сабой паўднёва-усходнія, паўночныя раёны Гародні і буйнейшае прадпрыемства ААТ “Гродна Азот”, разгрузіўшы цэнтральную частку гораду.

Дарогі – справа канешне добрая, але і тут чыноўнікі надалі адкрыццю аб’екта махрова-савецкую ідэалагічную афарбоўку.