Пункт пропуску “Каменны Лог” / Дзяржаўны мытны камітэт

10 тысяч еўра страціў беларус, які на мытні выйшаў на адзін метр за межы “зялёнага калідора”.

Мужчына вяртаўся дадому з Літвы. Ён прайшоў пашпартны кантроль і звярнуўся да беларускага мытніка з пытаннем, як дэкляраваць 19 562 еўра гатоўкай. Пры гэтым беларус на адзін метр выйшаў за мяжу “зялёнага калідора”. Аднак на яго адразу склалі адміністрацыйны пратакол.

Суд Кастрычніцкага раёна Гародні ў кастрычніку пастанавіў канфіскаваць у мужчыны 10 349 еўра. Таксама яго аштрафавалі на 185 рублёў.

Мужчына спрабаваў абскардзіць прысуд, але Гарадзенскі абласны суд 27 кастрычніка пакінуў у сіле рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі.