Дэлегацыя Гарадзенскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Віталём Няверам прымае ўдзел у шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпартных тавараў China International Import Expo у Шанхаі, паведамляе Пул 4 Рэгіён.

Сёння ў Нацыянальным павільёне Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень Гродзенскай вобласці, на якім прадстаўлены гандлёва-эканамічны, інвестыцыйны і турыстычны патэнцыялы рэгіёна.

У рамках мерапрыемства падпісана Пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж горадам Дуньхуан правінцыі Ганьсу Кітайскай Народнай Рэспублікі і Наваградскім раёнам.

Эканоміка Гарадзеншчыны цэлы час усё больш завязваецца на супрацу з камуністычным Кітаем і ідзе ўслед за палітыкай арыентацыі на УСход.