
У аўторак восьмы дзень запар ніводзін нелегальны мігрант не спрабаваў пранікнуць у Літву з тэрыторыі Беларусі, паведамляе літоўскае памежнае ведамства.
З Беларусі ў 2021 годзе з пачатку летняга міграцыйнага крызісу быў толькі адзін больш працяглы перыяд, на працягу якога ніводны імігрант не спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Літвы. Такія нулі ў статыстыцы зафіксавалі 18 лютага — 1 сакавіка 2022 года, гэта значыць 12 дзён запар.
Трэці па працягласці перыяд прыпадаў на ліпень гэтага года, калі сем дзён запар нелегальныя мігранты таксама не спрабавалі перасекчы мяжу Літвы з боку Беларусі.
Усяго з пачатку міграцыйнага крызісу літоўскія памежнікі прадухілілі нелегальны ўезд у краіну 21 508 мігрантаў.
https://nashaniva.com/329829
