Увечары 7 лістапада ў беластоцкім беларускім хабе “Новая зямля” адкрылася выстава, прысвечаная палітвязням сталага веку, якія знаходзяцца ў зняволенні ў розных месцах Беларусі.

Адкрыла выставу адна з яе ініцыятарак Рэгіна Лавор. Выступілі таксама Мікола Папека з чытаннем сваіх вершаў і ўспамінамі пра “хімію” і Вячаслаў Сіўчык, які прадставіў сваё бачанне сітуацыі з палітвязнямі і агульную палітычную карціну. Гучала музыка на цымбалах, успаміналі персанальна многіх палітвязняў, якіх рэжым кінуў у зняволенне ў сталым веку. У канцы сустрэчы была магчымасць падпісаць паштоўкі зняволеным.