Суд Смаргонскага раёну

Новыя карныя крымінальныя працэсы пачаліся ў судах Смаргоні і Гародні 9 лістапада.

У Смаргонскім раённым судзе караюць Таццяну Радзевіч. Яе вінавацяць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 2 арт. 367 КК РБ – Паклёп у дычыненні да Лукашэнкі;
ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі;
арт. 369 КК РБ – Знявага прадстаўніка ўлады;
арт. 391 КК РБ – Знявага суддзі ці народнага засядацеля.

Вядзе працэс у будынку Смаргонскага раённага суду Дзмітрый Багдановіч.

У гэты ж дзень чарговы працэс пачаўся ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Там Наталля Горбач засудзіць гарадзенца Ігара Жука паводле часткі 1 артыкулу 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі;