
Назвы новых вуліц Гародні на ўскрайку гораду вынесены нібыта на “общественное обсуждение”. Пра гэта за подпісам Барыса Фёдарава афіцыйна паведамляе Гарадзенскі гарадскі савет “дэпутатаў”.
Гаворка ідзе пра вуліцы індывідуальнай забудовы ў мікрараёне “Пагараны-Кашэўнікі” (былыя вёскі, якія афіцыйна сталі часткай Гародні). Новым вуліцам ужо прапаноўваецца ўладамі даць наступныя назвы: вуліца Калінавая і завулак Калінавы. Так што назвы фактычна ўжо вызначаны, але чыноўнікі яшчэ гуляюцца ў дэмакратыю. Застаецца цешыцца, што на гэты раз будзе проста Калінавая, а не якога-небудзь усесаюзнага старасты Калініна.
Наколькі ж грамадзяне самы могуць выбіраць новыя назвы яскрава сведчыць гісторыя з новым домам, які хацелі назваць “Бона”. Супраць гэтага выступіла адыёзная русскомировка Ольга Бондарева пасля чаго ранейшую назву дома скасавалі.
