Жухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання.У Мірскім замку адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя, паведамляе polymia.by.

У рамках культурнага праекта “Даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускай пісьменнасці Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя” была створана факсімільная копія святыні. Арыгінал налічвае 347 старонак, факсімільная копія — 740. Арыгінал святыні захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, дзе яна апынулася не пазней за 1947 г.

Жухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання. Мірскі замак ініцыяваў вяртанне на Радзіму рукапіснай святыні. У верасні гэтага года першы асобнік факсімільнага выдання быў перададзены ў царкву Раства Іаана Прадцечы ў Малых Жухавічах. Тыраж факсімільнага выдання складае ўсяго 99 экземляраў.