Дзяржаўныя медыі інфармуюць пра тое, што “в таможенных органах состоялся республиканский творческий конкурс «Мы ищем таланты»”. Ён прайшоў ажно ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў у Менску.

Паведамляецца, што конкурс праводзіўся па двух намінацыях “вакальнае майстэрства” і “інструментальнае майстэрства”. Сярод 10 прэтэндэнтаў лепшай вакалісткай прызнаная прадстаўніца Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Але яе імя чамусці не называецца, магчыма яно засакрэчана.

Сярод інструменталістаў першынствавала скрыпачка з Менскай цэнтральнай мытні, другой стала віцебская барабаншчыца, а “бронзу” прысудзілі калектыву Гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Так што агулам гарадзенскія мытнікі сталі самымі таленавітымі.