
У Лідзе ўсталёўваецца ўсё больш відэакамер. Здымку з камер можна праглядаць як у анлайн-рэжыме, так і ў архіве, запісы якога захоўваюцца цягам 30 сутак.
– Штогод колькасць карыстальнікаў паслугі “Відэакантроль” на Лідчыне расце, – расказаў начальнік Лідскай ЗУЭС Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” Валерый Комінч. – Так, на сённяшні дзень у ліку абанентаў нашай арганізацыі больш за 130 юрыдычных асоб (устаноўлена звыш 1000 відэакамер), яшчэ больш за 6300 абанентаў карыстаюцца гэтай паслугай у шматкватэрных жылых забудовах, дзе ўстаноўлена звыш 900 відэакамер, і звыш 300 камер падключана ў прыватным сектары. Пра гэта паведаміла “Лідская газета”.
“Белтэлекам” у Беларусі з’яўляецца манапалістам у галіне відэаназірання.
