На планёрцы Лідскага райвыканкаму прадставілі новага начальніка Лідскага раённага аддзелу следчага камітэту, перадае прэс-служба Лідскага РВК.

Кіраўніком Лідскага РАСК стаў Дзмітрый Кулак. Раней ён працаваў намеснікам начальніка Гарадзенскага міжраённага аддзелу СК. Стаж следчай працы – 18 гадоў.

Уладзіслаў Пікулін, які раней узначальваў Лідскі РАСК, пераведзены на службу ў Гародню.