У Беларусі прарасейскімі органамі працягваецца знішчэнне ўсяго нацыянальнага-беларускага. Улады раз-пораз працягваюць прабіваць юрыдычнае “дно”. На гэты раз “пад нож” трапіў класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

Два тамы са збору твораў Дуніна Марцінкевіча прызналі экстрэмісцкімі. Гэта вынікае з рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэння прыняў суд Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Гаворка ідзе пра две кнігі. У спіс унеслі выданне, якое выйшла ў 2007 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” з прадмовай Язэпа Янушкевіча. А таксама выданне ад 2008 года — у іх знайшлі тэксты твораў “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”.

Раней паводле заявы пракуратуры Мінска “экстрэмісцкімі матэрыяламі” былі прызнаныя прадмовы Язэпа Янушкевіча да збору твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама некалькі твораў з гэтага зборніка — “Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда”. Выданне выйшла ў серыі “Беларускі кнігазбор”.  

“Плывуць вятры” і “Гутарка старога дзеда” — гэта вершы, якія з’явіліся падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. У іх гучыць заклік да барацьбы супраць Расейскай імперыі, якая акупавала літвінска-беларускія землі.