У Шчучынскім раёне прайшла інструктыўна-метадычная нарада “Аб рабоце, якая праводзіцца з маладымі спецыялістамі”. Пра гэта паведаміла раённая газета “Дзянніца”.

Мерапрыемства прайшло на базе лесапаляўнічага комплексу Шчучынскага лясгасу і сабрала ідэалагічны актыў Шчучыншчыны.

У нарадзе ўзялі ўдзел начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкаму Вераніка Дысько, галоўны спецыяліст аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі Анастасія Міхалоўская і першы сакратар Шчучынскай раённай арганізацыі БРСМ Віталія Леляўка.

Пазней удзельнікі нарады перамясціліся ў “Дом паляўнічага” ДЛГУ “Шчучынскі лясгас”, дзе абмеркавалі моладзевую палітыку ў раёне.

Вераніка Дысько выступіла з дакладам, у якім прааналізавала работу ідэалагічнай вертыкалі Шчучынскага раёна за 9 месяцаў 2023 года.

Вераніка Дысько

Чыноўнікі нават падрыхтавалі адмысловае “Палажэнне аб рабоце з маладымі спецыялістамі”, якое было аформлена ў брашурах, напрыканцы мерапрыемства іх раздалі ідэалагічнаму актыву раёну. У гэтым палажэнні пераважаюць савецкія ідэалагічныя ўстаноўкі, яно нібы спісанае з замшэлых рэкамендацый 1970-ых гадоў.