
Афіцыйна паведамляецца, што на Астравеччыне з 22-га па 24-га лістапада пройдуць вучэнні.
Гэта будзе комплекснае вучэнне па арганізацыі абароны насельніцтва і тэрыторыі раёну ад надзвычайных сітуацый.
Плануецца, што ў рамках вучэнняў арганізацыі на практыцы адпрацуюць розныя магчымыя надзвычайныя сітуацыі. Асноўнымі стануць: работа сістэмы абвесткі (запуск электрасіравага абсталявання горада і раёна); дзеянні адміністрацыі аб’ектаў па выяўленні розных невядомых рэчываў; работа па тушэнні пажараў, разборцы завалаў, спецыяльнай апрацоўцы насельніцтва і тэхнікі, адсяленне і эвакуацыя насельніцтва і правядзенне ёднай прафілактыкі.
