За мінулыя суткі 42 замежнікі спрабавалі незаконна трапіць у краіны Еўразвязу з боку Беларусі. У Польшчу мелі намер трапіць 26 грамадзян Афганістана і Індыі. Пры выглядзе польскіх патрулёў 17 чалавек вярнуліся на беларускі бок.

Інцыдэнты адбыліся на ўчастках Дубічы-Царкоўныя і Мельнік, паведамляе Пагранслужба Польшчы. На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 16 чалавек, на літоўска-беларускай незаконных перасячэнняў не зафіксавана.