
На Гарадзеншчыне абвешчаны конкурс так званых “гражданских инициатив”. Улады праводзяць відэасазвоны з прадстаўнікамі мясцовых уладаў. Такая сустрэча прайшла, прыкладам, у Воранаўскім раёне, куды былі запрошаны прадстаўнікі сельскіх выканкамаў. На сувязі з імі была “глава районного депутатского корпуса” Елена Ганевич, а таксама “председатель областного Совета депутатов” Елена Пасюта.
Чыноўнікі па-сутнасці скіроўваюць свае заданні зверху і выдаюць іх за мясцовыя “ініцыятывы”. Па словах Елены Пасюты “в числе основных задач — формирование активной гражданской позиции и самосознания”.


