
У Следчым камітэце РБ заняліся матывацыяй і рыхтоўляй новых кадраў. Пра гэта БЕЛТА расказаў “начальник управления кадров и идеологической работы центрального аппарата Следственного комитета” Денис Козак:
“- Президент говорил, что лучшей формы подготовки кадров со времен Советского Союза, где была целевая подготовка, не существует. Идея о подобной форме подготовки учащихся в интересах Следственного комитета возникла давно. Мы создавали группы студентов в интересах нашего ведомства на юридическом факультете БГУ и увидели заинтересованность. Но проблема была в том, что не было выстроено четкой взаимосвязи между вузами и Следственным комитетом”.
Козак расказаў, што ў 2023 годзе было не так і шмат ахвотных працаваць у Следчым камітэце: на 145 месцаў – 288 ахвотных. Гэта досыць няшмат, нават калі верыць такім лічбам. Зараз колькасць навучэнцаў для працы ў СК па словах ідэолага крыху павялічаць.
Следчых цяпер у Беларусі рыхтуюць Гомельскі, Гарадзенскі, Берасцейскі, Віцебскі і Магілёўскі дзяржаўныя ўніверсітэты. Акрамя таго, такая падрыхтоўка ажыццяўляецца ў дзвюх сталічных ВНУ – Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Тут трэба адзначыць, што кожная ВНУ замацавана за канкрэтным падраздзяленнем Следчага камітэту.
