Правесці XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гародні плануюць 7-9 чэрвеня.

На нарадзе, якая прайшла пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Пранюка, абмеркавалі пытанні арганізацыі правядзення заключных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у 2024 годзе. Ён у наступным годзе пройдзе ўжо 14-ы раз. Папярэдне плануецца, што асноўныя падзеі фестывалю разгорнуцца ў абласным цэнтры 7-9 чэрвеня.

Зараз ідуць адборавыя туры па абласцях. На Гарадзеншчыне такі адборавы тур пройдзе 2 снежня.