У Лідзе адміністрацыйна арыштаваных сталі прымушаць працаваць. Пра гэта расказала галоўная “вертыкальная” газета.

Так у Лідзе ўзнавілі савецкія традыцыі пакарання “на 15 сутак” – цяпер “сутачнікаў” зноў выпраўляюць працаваць. Прыкладам, іх ужо задзейнічалі на парадкаванні тэрыторыі шпіталю, а яшчэ раней – на сметніку. Пра «эксперымент» расказала дзяржаўная газета «СБ. Беларусь сегодня»

Вернуться к практике советских времен предложил заместитель главного врача по хозяйственной работе инженерно-технического и хозяйственно-обслуживающего персонала Лидской центральной районной больницы Александр Ванюкевич, у которого, как оказалось, «более 20 лет службы в правоохранительных органах». Идею поддержали руководитель больницы Иван Загоровский и начальник Лидского РОВД Сергей Сыцевич.

Гэтая цытата выкрывае той факт, што асоба, якая больш 20 гадоў працавала міліцыянтам, зараз раптоўна падаўся ў медыцыну. Праўдападобна, што хутка міліцыянты заменяць прадстаўнікоў усіх іншых прафесій, стануць гэткімі абсалютнымі ўніверсаламі.

Нічога канешне не паведамляецца пра тое, што такая практыка прыцягвання сутачнікаў да працы – абсалютна незаконная.

Характэрна і тое, як дзяржаўныя прапагандысты абражальна называюць зняволеных людзей: “Контингент — «бэчебэшники», «мамы-кукушки», семейные дебоширы и хулиганы”.