
фота ілюстрацыйнае
Пра здачу жылля замежнікам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, юрыдычныя і фізічныя асобы павінны будуць паведамляць у органы ўнутраных спраў. Гаворка ідзе пра кватэры, пакоі і аграэкасядзібы, садовыя дамкі, лецішчы, бізнес-апартаменты.
Адпаведныя змены ў закон “Аб прававым становішчы замежнікаў і асоб без грамадзянства” прынялі ў першым чытанні “дэпутаты” Палаты прадстаўнікоў.
За неінфармаванне ў міліцыю пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Мэтай новага закона прэс-служба Палаты прадстаўнікоў называе “адаптаваць нормы закона і КаАП да сучасных рэалій, павысіць ровень інфармавання дзяржаўных органаў”.
