
Дзяржаўныя сілавыя структуры ўсё больш зліваюцца з прадстаўнікамі Расейскай праваслаўнай царквы ў ідэалагічным адзінстве. У Смаргоні днямі хросным ходам пайшлі пагранічнікі. Напэўна неўзабаве пры складанні прысягі іх усіх абавяжуць прамаўляць і сімвал веры. Толькі што будзе з прадстаўнікамі іншых канфесій – каталікамі, пратэстантамі ды проста атэістамі? Ці іх абавяжуць пераходзіць у праваслаўе ці ўвогуле пазбавяць магчымасці такой службы.
У Храме Смаргонскай памежнай групы прайшоў малебен і хросны ход на чэсць пакравіцеля пагранічнікаў Ахістратыга Міхаіла.
Дзяржаўныя медыйныя органы паведамляюць, што “география мероприятий не ограничилась только территорией Сморгонской пограничной группы. Подразделения границы на Островецком направлении посетил настоятель храма Святых апостолов Петра и Павла Отец Георгий, на Ошмянском направлении — настоятель храма Воскресения Христова Отец Георгий”. З гэтага вынікае, што айцоў Георгіяў было як мінімум два.

Не абышлося і без узнагароджвання:
“За личный вклад в духовно-нравственное, патриотическое воспитание и сохранение христианских ценностей по итогам 2023 года Митрополит Минский и Заславский Вениамин, Патриарший Экзарх всея Беларуси наградил начальника Сморгонской пограничной группы Андрея Волкова нагрудным знаком Архистратига Божия Михаила”.

