
Уладзімір Цыгановіч / “Белсат”
За “злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі” зноў будуць судзіць блогера Уладзіміра Цыгановіча, аўтара Youtube-канала “MozgON”, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
Цыгановіч быў засуджаны на 16 гадоў па “справе Ціханоўскага”. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.
Тры месяцы таму 43-гадовага Цыгановіча перавялі ў новую калонію пасля апошняга прысуду — у красавіку яму прызначылі яшчэ адзін год зняволення. За гэты час адміністрацыя ваўкавыскай калоніі №11 пачала на яго другую запар крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Палітвязню могуць дадаць да папярэдняга прысуду яшчэ два гады зняволення. Судзілішча над ім пачнецца 30 лістапада ў Ваўкавыску.
